Цяпер у Польшчы існуюць дзве ўмовы, якія дазваляюць зрабіць аборт: калі цяжарнасць з'яўляецца вынікам злачыннага дзеяння, напрыклад, згвалтавання, або калі цяжарнасць стварае пагрозу жыццю і здароўю жанчыны. І гэтая умова цяпер з'яўляецца асновай для выдачы даведак, што дазваляюць зрабіць аборт легальна, піша Dziennik Gazeta Prawna.
На думку спецыялістаў, сур’ёзныя паталогіі плода могуць нанесці незваротную шкоду здароўю некаторых жанчын. Таму ў такіх выпадках яны даюць заключэнне, якое становіцца падставай для перапынення цяжарнасці.
Прафесар Кшыштаф Прэйс, паморскі кансультант у галіне гінекалогіі і акушэрства, кажа, што у мінулам годзе да яго некалькі разоў звярталіся з гэтай праблемай. Лекары прасілі пацвердзіць, што паказанні псіхіятра могуць быць уключаны ў заключэнне для законнага ажыццяўлення перапынення цяжарнасці.
— Калі ёсць два меркаванні, якія паказваюць на небяспеку для жыцця і здароўя, гэта разглядаецца як рашэнне камісіі. І яно абавязковае, — тлумачыць прафесар Прэйс.
Дактары кажуць, што гэта не проста магчмасць зрабіць аборт, якой масава будуць карыстацца.
“Гэта рэальная пагроза здароўю і нават жыццю жанчыны, калі фактар стрэсу, звязаны з выяўленнем сур'ёзных паталогій плода, прыводзіць да цяжкага псіхічнага стану. Ні адна з жанчын, якія прыйшлі да мяне, проста не сказала: "Прывітанне, я хачу зрабіць аборт". Гэта людзі ў жудасным псіхічным стане. Яны перастаюць нармальна функцыянаваць, не ядуць і не спяць, не выходзяць з дома. Яны плачуць, што праз імгненне адчуюць рухі плода, і што тады?”, — гаворыць доктар-псіхіятр Аляксандра Красоўска.
Псіхіятры падкрэсліваюць, што яны не заахвочваюць да абортаў. Ёсць пацыенткі, якія прымаюць рашэнне вынасіць цяжарнасць пад апекай перынатальнага хоспіса.
ВХ