Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 1 208 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

30.09.2021 12:29
У параўнанні з мінулым тыднем, гэта рост на 24%, кажа намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска.
   .
Тэст на наяўнасць каранавіруса.Photo:fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 1 208 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 27 пацыентаў заражаных COVID-19, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska):

- Тэндэнцыя росту захворванняў замацавалася. Калі параўнаць тыдзень да тыдня, то гаворка ідзе пра рост на 24%. Асабліва непакоіць, што памерлі 27 чалавек.

Найбольшая колькасць новых інфекцый зафіксаваная ў Люблінскім ваяводстве – 241 выпадак, а найменшая ў Любускім – 17 выпадкаў.

IAR/аз

1 234 выпадкі каранавіруснай інфекцыі зафіксаваныя ў Польшчы за апошнія суткі

29.09.2021 14:58
Польшча прызначыла шмат фінансавых сродкаў на барацьбу з пандэміяй.