Пераважная большасць палякаў падчас вакацыяў адпачывала ў краіне. Толькі кожны чацвёрты выбраў адпачынак за мяжой. Польская турыстычная палата падвяла вынікі летняга сезону. Як сказаў Себасцьян Насілоўскі (Sebastian Nasiłowski) з ПТП ажно 80 працэнтаў польскіх турыстаў вырашылі правесці свой адпачынак у краіне. Традыцыйна найбольш папулярнымі кірункамі было ўзбярэжжа Балтыкі (38% турыстаў) і горы (26 %).
-Гэта быў разумны і асцярожны выбар. Адпачынак у Польшчы гарантаваў, што падчас вакацыяў нас не здзівяць нейкія нечаканыя санітарныя абмежаванні. Замежныя экскурсіі, нават з турбюро выклікалі сумневы ў палякаў.
У сваю чаргу любімым замежным месцам адпачынку для палякаў сёлета была Турцыя, якая ў гэтым годзе абагнала Грэцыю. Вялікай папулярнасцю карысталіся таксама Балгарыя і Егіпет.
IAR/аз