Беларуская Служба

Нямеччына хоча набываць вугаль з шахты Багданка ў Польшчы

01.10.2021 14:30
Нямеччына хоча набываць вугаль з шахты Багданка ў Польшчы пад Люблінам.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePetr Student/ Shutterstock

У гэтым годзе шахта “Багданка” заключыла вялікае пагадненне аб продажы Украіне вугалю.

Кантракт для Украіны, заключаны з агентам D. Trading International, дзейнічае да канца лютага 2022 года, ацэначны кошт яго складае 27 мільёнаў долараў ЗША. З улікам ранейшых паставак агулам Украіне плануецца прадаць у 2021 і 2022 гадах вугалю на 39 мільёнаў долараў. Украіна з прычыны ваеннага канфлікту з Расіяй пастаянна шукае для сваіх электрастанцый пастаўшчыкоў паліва.

У верасні прыйшлі таксама кліенты з Германіі, зацікаўленыя ў набыцці польскага вугалю. Гэта самы танны вугаль у Еўропе, піша медыя businessinsider.com.pl.

Германія закрыла ўласныя вугальныя шахты, але па-ранейшаму з'яўляецца буйным імпарцёрам гэтай сыравіны — у асноўным з Расіі. У 2020 годзе немцы купілі амаль 30 млн тон замежнага вугалю, што, безумоўна, найбольш сярод краін ЕС.