Беларуская Служба

У Варшаве пачынаецца XVIII Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена

02.10.2021 17:44
У сёлетнім мерапрыемстве прымуць удзел 87 піяністаў з усяго свету, у тым ліку 16 палякаў.
Konkurs Chopinowski
Konkurs ChopinowskiPolskie Radio

87 піяністаў з усяго свету, у тым ліку 16 палякаў, прымуць удзел у XVIII Міжнародным конкурсе піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена, які пачынаецца сёння ў Варшаве.

Рэпартажы, а таксама трансляцыі праслухоўванняў і спецыяльных канцэртаў будуць даступныя ў эфіры Польскага радыё.

Старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска (Agnieszka Kamińska) нагадала, што конкурс прысутнічае ў эфіры грамадскай радыёстанцыі з 1927 года:

-З гісторыі вынікае абавязак. Таму Польскае радыё будзе трансляваць мерапрыемства. Другая праграма Польскага радыё будзе трансляваць усю падзею – праслухоўванні і канцэрты. У сваю чаргу Польскае радыё «Шапэн» – гэта праграма адмыслова дзеля гэтага прызначаная. Штодзённыя трансляцыі папоўняць перадачы пра гісторыю конкурсу, інтэрв'ю з удзельнікамі конкурсу і экспертамі.

Усе трансляцыі будуць даступныя ў спецыяльным мультымедыйным сэрвісе konkurschopinowski.polskieradio.pl.

Падчас Першага канцэрта лаўрэатаў – у чацвер, 21 кастрычніка ў Вялікім тэатры ў Варшаве старшыня Польскага радыё ўручыць узнагароду за лепшае выкананне мазуркаў.

IAR/аз

У суботу распачынаецца XVIII Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна

01.10.2021 18:12
Старшыня журы конкурсу Катажына Папова-Зідрань адзначае, што ўзровень выступаў будзе надзвычай высокім.