З нагоды Дня германскага адзінства амбасадар Нямеччыны ў Польшчы Арндт Фрайтаг фон Ларынгхофен заявіў, што аб'яднанне Нямеччыны не было б магчымым без уплыву польскага пратэстнага і прафсаюзнага руху «Салідарнасць».
«Сёння спаўняецца 31 год з дня ўз'яднання двух нямецкіх дзяржаў. Аб'яднанне Германіі — адна з самых шчаслівых падзей у гісторыі краіны. Таксама Польшча ўнесла важны ўнёсак у аб'яднанне. Без польскай "Салідарнасці" гэта было б немагчыма», — адзначыў у сваім Twitter амбасадар Нямеччыны.
Дзень германскага адзінства (Tag der Deutschen Einheit) адзначаецца як нацыянальнае свята Германіі ў адпаведнасці з Дамоваю аб аб'яднанні Германіі ад 3 кастрычнiка 1990 года.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў спецыяльнай тэлеграме павіншаваў прэзідэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера з Днём германскага адзінства.
IAR / вх