Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Расія тэстуе адзінства Еўрасаюза і НАТА

04.10.2021 11:32
Паводле Марціна Пшыдача, Расія правярае магчымую рэакцыю Еўрасаюза і НАТА, а таксама распальвае ўнутраныя канфлікты ў Польшчы.
Wiceminister spraw zagranicznych Marcin Przydacz
Wiceminister spraw zagranicznych Marcin PrzydaczTwitter/MSZ

Гэта Расія стаіць за наплывам мігрантаў на польска-беларускую мяжу, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz). Дыпламат падкрэсліў у эфіры TVP, што гэта элемент гібрыднай вайны пад кіраўніцтвам Расіі:

-Тое, што адбываецца ў Беларусі праходзіць па ініцыятыве, а напэўна пад кантролем Крамля – гэта зразумелая справа. Беларусь і Расія – гэта адзін арганізм у вайсковым аспекце, які аб’ядноўвае цесны саюз.

Паводле Марціна Пшыдача, Расія правярае адзінства Еўрасаюза і НАТА і іх магчымую рэакцыю, а таксама распальвае ўнутраныя канфлікты ў Польшчы.

Паводле польскай Памежнай службы, учора былі зафіксаваныя 434 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Затрыманыя былі 16 грамадзян Ірака. Астатнія спробы былі прадухіленыя.

За дапамогу ў перасячэнні мяжы былі затрыманыя 12 замежнікаў: 5 грамадзян Украіны, двое немцаў, а таксама грамадзяне: Беларусі, Грузіі, Туніса, Турцыі і Балгарыі.

IAR/аз

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы надзвычай напружаная

04.10.2021 09:31
Паступае інфармацыя, што з мігрантамі пачынае мець праблемы таксама сам Лукашэнка, паведамляе віцэ-кіраўнік польскага МУС.