Беларуская Служба

Польшча патрабуе, каб Еўракамісія праверыла ці «Газпром» не маніпулюе цаной на газ для еўрапейцаў

04.10.2021 18:35
Палякі падазраюць, што «Газрпом» спрабуе аказаць ціск на Еўропу, каб яна пагадзілася на запуск Nord Stream 2.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. FrameStockFootages/shutterstock

Польшча будзе патрабаваць, каб Еўракамісія праверыла рынкавыя маніпуляцыі расійскай кампаніі «Газпром», якія прычыняюцца да росту цаны на газ. Пра гэта паведаміў адзін з польскіх дыпламатаў. Гэтае пытанне павінна абмяркоўвацца на саміце ЕС у Бруселі ў канцы месяца.

Некалькі тыдняў таму з аналагічным зваротам у Еўракамісію выступіла група больш за 40 еўрадэпутатаў. Яны паведамлялі пра абмежаванні паставак расійскага газу ў Еўропу і павышэнне яго кошту, што вядзе да росту рахункаў за газ для еўрапейскіх спажыўцоў.

«Гэта выклікае падазрэнні, што «Газпром» наўмысна спрабуе аказаць ціск на Еўропу, каб яна пагадзілася на запуск Nord Stream 2, нягледзячы на тое, што труба не адпавядае нормам ЕС», – падкрэслівалі еўрадэпутаты.

IAR/аз