Будзе таксама абмяркоўвацца тэма гібрыднай вайны, якую вядуць беларускія ўлады, вынікам якой стаў гуманітарны крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй.
«Гэта выпрабаванне для ЕС», – кажа Дамінік Тарчынскі, еўрадэпутат ад «Права і справядлівасці». «Гэта гібрыдная вайна, якую Пуцін вядзе супраць Еўрапейскага Саюза. Лукашэнка – гэта інструмент Пуціна. Калі Еўрапейскі Саюз не падтрымае дзеянні дзяржаў-членаў, гэта скончыцца трагедыяй», – дадаў ён.
На гэтым тыдні еўрадэпутаты таксама прагаласуюць за рэзалюцыю па Беларусі. Будзе таксама згадвацца сітуацыя на польска-беларускай мяжы. «Гэта прадстаўлена ў агульным, але ўсё ж вельмі канкрэтным выглядзе: еўрапейскае і міжнароднае супрацоўніцтва, FRONTEX і Еўрапейская камісія маюць важнае значэнне. Гэта не толькі нацыянальная мяжа, але і мяжа Еўрапейскага саюза», – кажа еўрадэпутат ад «Грамадзянскай платформы» Анджэй Галіцкі.
Падчас гэтай сесіі Еўрапейскага парламента таксама плануецца дэбаты аб стварэнні і фінансаванні агенцтва ЕС па палітыцы прытулку.
ав