У памежнай зоне ўздоўж мяжы з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча, забаронены ўезд асоб, якія там не пражываюць, у тым ліку журналістаў. Улады разважаюць магчымасць акрэдытаваць журналістаў, каб яны маглі перадаваць інфармацыю з гэтай тэрыторыі. Аб гэтым паведаміў у эфіры ПР 24 дэпутат Еўрапейскага парламенту Богдан Жоньца (Bogdan Rzońca). Яго меркаваннем, інфармацыя з мяжы патрэбная, але самае важнае – бяспека жыхароў, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.
- Магчыма, так будзе, што журналісты атрымаюць акрэдытацыю і змогуць убачыць сітуацыю на месцы. На маю думку, польскі ўрад не баіцца журналістаў. Адкрытасць тут важная, але самае важнае – бяспека прыгранічных вёсак, жыхароў, дзяцей, сем’яў.
З 2 верасня на мяжы з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча, там могуць знаходзіцца толькі жыхары і асобы, якія атрымалі спецыяльны дазвол. Забарона на ўезд у зону распаўсюджваецца і на журналістаў.
IAR PR/нг