Беларуская Служба

Пачаліся дні памяці ахвяр былой турмы ў Варшаве пад назваю Павяк

06.10.2021 16:18
Падчас вайны праз турму прайшло каля ста тысяч зняволеных, загінула амаль 37 тыс чалавек, а каля 60 тыс трапілі ў нямецкія канцлагеры.
Więzienie na Pawiaku
Więzienie na PawiakuShutterstock/piotrbb

Лекцыі, гістарычныя, мастацкія і адукацыйныя праграмы, экскурсіі па выставах і ўрачысты канцэрт да 100-годдзя з дня нараджэння Кшыштафа Каміля Бачыньскага – гэта падзеі, якія адбываюцца ў дні памяці ахвяр былой турмы ў Варшаве пад назваю Павяк.

Турма была створана ў 1830-я гады. Спачатку гэта была турма для вязняў-крымінальнікаў, а пазней у яе трапілі ўдзельнікамі Студзеньскага паўстання за незалежнасць Польшчы. Найгоршыя ўмовы былі ў Павяку падчас Другой сусветнай вайны – праз турму прайшло каля ста тысяч зняволеных, загінула амаль 37 тыс чалавек, а каля 60 тыс трапілі ў нямецкія нацысцкія канцлагеры.

Падрабязная праграма адзначэння памяці ахвяр турмы размешчана на сайце музею. Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны.

Медыяпатронам мерапрыемства з'яўляецца, між іншым, Польскае радыё.

IAR PR/нг