Супраца ў галіне развіцця рынку капіталаў у рэгіёне – гэта галоўная тэма Канферэнцыі прадстаўнікоў біржаў краін Ініцыятывы трох мораў, якая працягваецца ў Варшаве. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі польскіх уладаў, еўрапейскіх інстытутаў, цэнтральных банкаў Грузіі і Арменіі, старшыні біржаў 12 краін ЕС, якія ўваходзяць у ініцыятыву, а таксама прадстаўнікі кампаній, уключаных у індэкс CEEplus (індэкс уключае больш за 100 найбуйнейшых і найбольш ліквідных кампаній), якія каціруюцца на біржах у Цэнтральна-Еўрапейскім рэгіёне, Харватыі, Чэхіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі і Венгрыі).
Да ўдзельнікаў у спецыяльным лісце звярнуўся прэзідэнт Анджэй Дуда, які звярнуў увагу, што польская фондавая біржа – адна з найбуйнейшых у Еўропе і найбуйнейшая ў нашым рэгіёне.
Старшыня Біржы каштоўных папер Марэк Дыетль (Marek Dietl) сказаў, што тавараабарот на біржах краін Трымор'я летась склаў больш за 120 мільярдаў еўра. Добрым прыкладам супрацоўніцтва ў рэгіёне зʼяўляецца сумесны індэкс CEEplus.
- Індэкс CEEPlus стаў ужо брэндам дзякуючы супрацы з PZU (страхавая кампанія – рэд.), які нясе сцяг дзяржаў трох мораў сярод інвестараў. Аднак наша супраца не можа абмяжоўвацца толькі да краін Трох мораў. Таму мяне вельмі цешыць вялікая дэлегацыя з Арменіі і Грузіі. Гэтыя краіны пакуль што слаба інтэграваныя ў рынкі сусветных капіталаў. Таму наша роля – аказаць падтрымку гэтым дзяржавам у інтэграцыі.
Канферэнцыя ўключае некалькі дыскусійных панэляў па пытаннях супрацы, прасоўвання рэгіянальнага індэкса і новых інфармацыйных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца на біржах.
Біржа ў Варшаве – найбуйнейшая ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У 2018 годзе агенцтва FTSE Russell аднесла яе да групы развітых рынкаў. Біржа зʼяўляецца сусветным лідарам па колькасці каціроўкі вытворцаў відэагульняў, у мінулым годзе Польшча абагнала Японію ў гэтым плане (Такійскую фондавую біржу). На дадзены момант больш за 800 кампаній каціруюцца на Варшаўскай фондавай біржы.
IAR PR/нг