Беларуская Служба

Сетку па «адмыванні» расійскіх грошай разбілі ў Польшчы

11.10.2021 11:44
Мэтай групы была таксама легалізацыя сродкаў, атрыманых пры набыцці на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга мінеральнай сыравіны.
Funkcjonariusze ABW
Funkcjonariusze ABWabw.gov.pl

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы затрымалі траіх чалавек, якія займаліся легалізацыяй грошай, атрыманых у выніку злачыннай дзейнасці. Затрыманыя «адмылі» у агульнай складанасці больш за 1 млрд злотых (прыкладна 220 млн еўра). Сродкі паступалі пераважна з тэрыторыі Расіі.

У верасні былі затрыманыя жанчына і двое мужчын, у прыватнасці, сын аднаго з кіраўнікоў злачыннай групоўкі. Яны дзейнічалі ў інтарэсах злачынай групы, якая купляла кампаніі ў Польшчы і рэгістравалі іх на падстаўных асоб. Гэтыя кампаніі не вялі гаспадарчай дзейнасці. Адзінай іх мэтай было прыняць сродкі, у асноўным з тэрыторыі Расіі, а затым перавесці іх на іншыя банкаўскія рахункі, у прыватнасці, кампаній, якія дзейнічаюць у Вялікабрытаніі, краінах Далёкага Усходу і ў афшорах.

Мэтай групы была таксама легалізацыя сродкаў, атрыманых пры набыцці на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга мінеральнай сыравіны, уключаючы руду, тантал і золата, і іх далейшага незаконнага экспарту ў ЕЗ. Тантал выкарыстоўваецца ў электроннай прамысловасці.

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі абшукалі месца жыхарства затрыманых і іх аўтамабілі. Былі канфіскаваныя дакументы, тэлефоны і кампутары. Затрыманым прад'яўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, адмыванні грошай, махлярстве і перашкодзе следству. Усе трое былі часова арыштаваныя. Станам на красавік 2019 года па гэтай справе былі затрыманыя 22 чалавекі.

niezalezna.pl/эж