За апошнія суткі польскія пажарнікі выязджалі па выкліках амаль 10,5 тысячы разоў. Гэта ў сувязі з вельмі моцным ветрам і бурамі, якія прайшлі над Польшчай. Найбольш працы супрацоўнікі Пажарнай службы мелі ў Ніжнесілезскім, а таксама Вялікапольскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах.
Загінулі 4 чалавекі, 18 атрымалі раненні, у тым ліку 7 пажарнікаў, паведаміў Карал Кежкоўскі(Karol Kierzkowski) з Дзяржаўнай пажарнай службы:
- Пажарнікі атрымалі інфармацыю пра 930 пашкоджаных будынкаў. Найбольш – 310 у Ніжнесілезскім ваяводстве. У астатніх ваяводствах гэта было 100-150. Зараз мы ўдакладняем дадзеныя і ацэньваем страты.
Паводле дадзеных Урадава цэнтра бяспекі, больш за 121 тысяча спажыўцоў засталіся без электраэнергіі. Найбольш у Мазавецкім і Вялікапольскім ваяводствах.
IAR/аз