За суткі ў Польшчы былі зарэгістраваныя 5 706 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 59 пацыентаў, хворых COVID-19, паведаміла Мінздароўя Польшчы.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) сказаў, што дадзеныя паказваюць, што чацвёртая хваля пандэміі развіваецца:
- Сярэдні паказчык распаўсюджвання віруса для Польшчы складае 1,43. Гэта сведчыць пра яго пастаянны рост. Тым ня менш у Сьвентакшыскім ваяводстве ён складае 1,55, у Люблінскім – 1,47. Гэта доказ тэндэнцыі да ўзросту.
У бальніцах знаходзяцца 4 264 пацыенты, хворыя COVID-19, то бок на 230 больш, чым днём раней. 353 пацыенты падлучаны да апаратаў ШВЛ.
IAR/аз