Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў папраўку ў правілы, датычныя нелегальнага перасячэння польскай мяжы. Згодна з ёй замежнік, затрыманы адразу пасля незаконнага перасячэння мяжы ЕС (з Расіяй, Беларуссю і Украінай) па рашэнні камандуючага паста Памежнай службы, будзе абавязаны пакінуць тэрыторыю Польшчы. Апрача таго, у дачыненні да такой асобы будзе выдадзеная забарона на ўезд у Польшчу і Шэнгенскую зону тэрмінам на ад 6 месяцаў да 3 гадоў.
Новыя правілы таксама дазваляюць Установе па справах іншаземцаў пакінуць без разгляду просьбу аб прадсатаўленні міжнароднай абароны, калі заява была пададзена замежнікам, затрыманым адразу пасля незаконнага перасячэння знешняй мяжы ЕС, за выключэннем, калі гэткая асоба перасякае мяжу непасрэдна з тэрыторыі краіны, дзе ейнае жыццё ці свабода знаходзяцца пад пагрозай.
Падпісаныя прэзідэнтам папраўкі, уступаюць у сілу на наступны дзень пасля абвяшчэння.
PAP/аз