Беларуская Служба

Пракуратура ІНП выставіла экс-прэзідэнту Польшчы абвінавачванне ў ілжывых паказаннях

29.10.2021 16:02
Лех Валэнса быў дапытаны ў якасці падазраванага ў Гданьскай камісіі па пераследзе злачынстваў супраць польскага народу ІНП.
  (2011)
Лех Валэнса (2011)Autorstwa Cherie Cullen - Ta grafika została opublikowana przez departament obrony Stanów Zjednoczonych pod numerem 110524-D-XH843-007.Ten szablon nie wskazuje stanu prawnego pliku. Standardowy szablon licencji jest nadal wymagany. Aby dowiedzieć się więcej, zajrzyj na stronę Commons:Licencja.العربية | বাংলা | Deutsch | Deutsch (Sie-Form) | English

Пракуратура Інстытута нацыянальнай памяці абвінаваціла былога прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсу ў ілжывых паказаннях. Як паведамляе Гданьскае аддзяленне ІНП, гаворка ідзе пра непраўдзівыя сведчанні, якія павінны былі служыць доказам у крымінальнай справе аб падробцы на шкоду Леху Валэнсу аператыўных дакументаў Службы бяспекі 1970-1976 гадах.

Сёння экс-прэзыдэнт быў дапытаны ў якасці падазраванага ў Гданьскай камісіі па пераследзе злачынстваў супраць польскага народу Інстытута нацыянальнай памяці.

Лех Валэнса не прызнаў сябе вінаватым у меркаваным правапарушэнні і адмовіўся даваць тлумачэнні, – паведаміў у TVP Info кіраўнік прэс-службы Інстытута нацыянальнай памяці, пракурор Рафал Ляськевіч.

Следства па справе было ўзбуджанае на падставе позвы прыватнай асобы і датычыць паказанняў, якія Лех Валэнса даў у 2016 годзе ў крымінальным працэсе аб падробцы ў яго шкоду аператыўных дакументаў Службы бяспекі ў 1970-1976 гадах. Дапытаны тады ў якасці сведкі Лех Валэнса заявіў, што не рыхтаваў і не падпісваў дакументаў, прадстаўленых яму падчас допыту, і якія знаходзіліся ў персанальнай папцы сакрэтнага супрацоўніка СБ з псеўданімам «Болек».

Нагадваем, паказанні Леха Валэнсы падрываюць эксперты ў галіне экспертызы почырку і адпаведныя доказы. Паводле іх, знойдзеныя ў папцы сакрэтнага супрацоўніка СБ пад псеўданімам «Болек» дакументы, у тым ліку, абавязацельства ў супрацы са Службай бяспекі, квітанцыі за атрыманыя грошы і справаздачы агента, з'яўляюцца сапраўднымі. На гэтай падставе Аддзяленне камісіі па пераследзе злачынстваў супраць польскага народа ў Беластоку ў 2018 годзе спыніла справу, датычную падробкі дакументаў СБ на шкоду Леху Валэнсу.

IAR/аз