Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца да фестывалю рэгіянальнай музыкі 

30.10.2021 12:21
З 19 па 27 лістапада Варшава стане сталіцай музыкі шматлікіх культур.
Ілюстрацыйны здымакscreenshot z Youtube/www.nck.pl/

Усё дзякуючы ІІІ Міжнароднаму музычнаму фестывалю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Эйфонія».

Галоўная тэма сёлетняга фестывалю - рамантызм. Наведвальнікі пачуюць не толькі музыку самых выдатных кампазітараў рэгіёна, прадстаўнікоў нацыянальных школ, але і рамантычныя сюжэты ў кампазіцыях ХХ і ХХІ стагоддзяў.

На працягу дзевяці дзён фестывалю гледачы пачуюць класічную і сучасную музыку, джаз і электроніку, а таксама эксперыментальную музыку.

У праграме сёлетняй «Эйфоніі» таксама будуць міждысцыплінарныя праекты — прасторавыя і гукавыя інсталяцыі амерыканскага кампазітара Элвіна Карана ды Ганны Зарадны, прысвечаныя спадчыне даваенных яўрэйскіх кантараў.

Падчас «Эйфоніі»" можна будзе пачуць таксама польскую і цэнтральнаеўрапейскую музыку ў інтэрпрэтацыі выдатных артыстаў з розных краін (Еўропы, ЗША, Расіі, Грузіі ды іншых).

Арганізатарам фестывалю выступае Нацыянальны цэнтр культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

ПР/юл