Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Ірэнэвуш Жыска сказаў Польскаму радыё, што колькасць спажыўцоў, то бок хатніх гаспадарак, якія вырабляюць уласную энергію з аднаўляльных крыніц, павялічылася з 2015 года з прыкладна чатырох тысяч да больш за семсот тысяч. Гэта самы дынамічны прырост у Еўрасаюзе.
Сейм Польшчы працуе цяпер над законам, які павінен дапамагчы падтрымаць гэтыя тэмпы росту, каб прыватныя ўстаноўкі ўсё яшчэ маглі падключацца да сеткі, - распавёў чыноўнік.
«Калі б мы засталіся пры цяперашняй сістэме разлікаў, была б вялікая верагоднасць што ў наступным годзе мы вычарпалі прапускную здольнасць. Між тым, мы хочам, каб паўставала сапраўдная грамадзянская энергетыка, таксама праз тры, пяць і дзесяць гадоў», – сказаў Ірэнэвуш Жыска.
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, з 2010 па 2018 год доля цвёрдага паліва ў вытворчасці энергіі ў Польшчы знізілася з 87 да 77 працэнтаў. У той жа час доля аднаўляльных крыніц у энергетычным балансе павялічылася з 7 да 13 працэнтаў.
ПР/юл