Паліцыя знайшла скрадзеныя ровары алімпійскай чэмпіёнкі веласіпедысткі Маі Влашчоўскай. Пра гэта паведаміла сама спартсменка. Удалося таксама затрымаць злачынцу. Раней Мая размясціла запіс, у якім паведаміла пра начны крадзеж і заклікала распаўсюдзіць інфармацыю і допіс кампаніі Kross, дзе была дакладна апісана характарыстыка скрадзеных ровараў.
«Прызнаюся, што не чакала такой рэакцыі і навін з вялікай колькасцю вельмі цікавых прапаноў. Я таксама не верыла, што ровары знойдуцца, асабліва так хутка! Я ўжо бачыла іх за мяжой або ў частках. Вялікі дзякуй!» – напісала позна ўвечары Мая Влашчоўска ў Facebook.
Да справы далучыўся прэзідэнт Анджэй Дуда, які падзяліўся допісам веласіпедысткі ў сваім профілі ў Twitter. »УВАГА! Маю Влашчоўскую абрабавалі. Злодзеі забралі ў яе 3 веласіпеды. Пачытайце характарыстыкі, можа, дапаможаце!«, – напісаў прэзідэнт.
Мая Влашчоўска паведаміла раніцай, што злодзей прабраўся ў будынак у Еленя-Гуры мінулай ноччу і выламаў дзверы ўсіх складскіх памяшканняў. Адным з іх быў яе веласіпедны пакой. «Ровары не ўдасца прадаць», – напісала яна ў Facebook.
2 кастрычніка алімпійская віцэ-чэмпіёнка, залатая прызёрка чэмпіянату свету, шматразовая віцэ-чэмпіёнка і чэмпіёнка Еўропы ды Польшчы па велакросе Мая Влашчоўска закончыла спартыўную кар'еру.
За выдатныя спартыўныя дасягненні яна ўзнагароджана Залатым крыжам заслуг, за дзейнасць па развіцці і папулярызацыі веласпорту – Кавалерскім крыжам ордэна Polonia Restituta і Афіцэрскім крыжам ордэна Polonia Restituta – за прасоўванне Польшчы на міжнародным узроўні.
IAR PR/нг