Старшыня фонду Міхал Лашчкоўскі распавёў, што былі адноўлены шматлікія творы мастацтва і прадметы, важныя з пункту гледжання захавання культурнай спадчыны.
Асноўныя работы вяліся на яўрэйскіх могілках у Варшаве, дзе праходзіла кансервацыя амаль 30 надмагілляў, якія знаходзяцца ў асноўным у самай старой частцы могілак, а таксама тры металічныя надмагіллі. Рамонтныя працы таксама вяліся на чатырох магілах жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі і памерлі ў 1918-1920 гадах.
На праваслаўных могілках у Варшаве была адноўлена карціна Ежы Навасельскага на магіле святара Ежы Клінгера. Дзякуючы намаганням Фонду летась надмагілле было ўнесена ў рэестр архітэктурных помнікаў. У Польшчы таксама вяліся працы на татарскіх могілках у Крушынянах. Гэта ўжо чацвёртыя татарскія могілкі пад аховай Фонду. Пасля рэканструкцыі могілак у Студзянцы і Застаўк-Лебедзеве Фонд працуе над могілкамі ў Багоніках і Крушынянах, якія разам з захаванымі ў гэтых месцах мячэцямі ўключаны ў спіс гістарычных помнікаў.
У дзявяты раз на Лычакоўскіх могілках у Львове працавалі кансерватары, звязаныя з Фондам. Польска-ўкраінскія брыгады кансерватараў адрамантавалі 14 надмагілляў, у т.л магілы рыма-каталіцкіх біскупаў Яна Марцэл Гутоўскага і Адама Ясінскага, створаныя Паўлам Эўтэлі; магілу роду Кламутаў, у якой пахаваны дырэктар Мечыслаў Гэмбаровіч, які прычыніўся ўратавання спадчыны Асалінеума ў часы СССР; надзвычай каштоўныя камплекты скульптур Антона Шымэра і дзве статуі Гартмана Вітвэра. Работы таксама вяліся на Базыльянскіх могілках у Крэмянцы, у Злочове каля Львова і ў Лічкоўцах на Тарнопальшчыне.
Фонд культурнай спадчыны быў створаны ў 2012 годзе для аховы спадчыны былой Рэспублікі Польшча. Фонд праводзіць прыродаахоўную працу ў Польшчы, Беларусі, Францыі, Украіне і Італіі.
У 2017 годзе Фонд атрымаў 100 мільёнаў злотых з бюджэту. Сума стварае адмысловы рэзерв, дзякуючы ўкладанням гэтых сродкаў фінансуюцца рамонтныя працы і аднаўленне могілак.
ПР/юл