Беларуская Служба

Пачаўся прыём заявак у рамках праграмы «Палонія і палякі за мяжой 2022»

05.11.2021 14:26
Сёлета ўрад асабліва хоча падтрымаць навучанне ў польскіх школах за мяжой.
zdj. il.
zdj. il.Shutterstock/paula sierra

Пачаўся прыём заявак у рамках праграмы «Палонія і палякі за мяжой 2022». Упаўнаважаны ўраду па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа міністр Ян Дзедзічак (Jan Dziedziczak) нагадаў, што ў праграме ўдзельнічаюць зарэгістраваныя ў Польшчы няўрадавыя арганізацыі і касцельныя ўстановы, якія аказваюць дапамогу польскай дыяспары. Заяўкі можна падаць на сайце polonia.gov.pl. Сёлета ўрад асабліва хоча падтрымаць навучанне ў польскіх школах за мяжой.

- Варта вучыцца ў польскай школе. Польская дзяржава пра гэта памятае і будзе падтрымліваць вучняў на розных этапах адукацыі. Мы хацелі б яшчэ больш узмацніць перакананне аб тым, каб не шкадаваць, што хтосьці пайшоў вучыцца ў польскую школу. Такое перакананне існуе, але мы хочам, каб яно было яшчэ больш моцным.

Заяўкі можна падаваць у шасці катэгорыях: адукацыя, СМІ польскай дыяспары, дабрачынная дапамога, мерапрыемствы польскай дыяспары, развіццё структур польскіх арганізацый па ўсім свеце і стварэнне добрага іміджу Польшчы польскімі дыяспары.

На адукацыю выдзелена 23,5 мільёна злотых падтрымкі. Агульная сума фінансавання па праграме «Палонія і палякі за мяжой 2022» складае 52 мільёны злотых. Апошні тэрмін падачы заявак – 6 снежня. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 28 лютага наступнага года.

IAR PR/нг