Беларуская Служба

Правакацыі рэжыму Лукашэнкі на мяжы становяцца ўсё больш небяспечнымі

05.11.2021 15:10
Беларускі рэжым не толькі каардынуе акцыю па дастаўцы мігрантаў да мяжы, але і дапамагае ім трапіць у Польшчу, знішчаючы інфраструктуру.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter/@MON_GOV_PL

Правакацыі рэжыму Лукашэнкі на мяжы становяцца ўсё больш небяспечнымі, лічыць амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе. Ён дадаў, што беларуская кампанія дэзынфармацыі распаўсюджваецца і ў Бруселі. Як паведамляе Польскае радыё, Анджэй Садась на сустрэчы паслоў ЕС прадставіў інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку інфармацыю пра ўварванне ў Польшчу невядомых узброеных людзей у форме. Пасля таго, як польскі патруль хацеў усталяваць кантакт, невядомыя перазарадзілі зброю і вярнуліся на бок Беларусі.

Паводле паведамленняў дыпламатаў ЕС, польскі амбасадар казаў пра невыпадковую сітуацыю, бо людзі знаходзіліся даволі далёка ад мяжы і цяжка выказаць здагадку, што яны не ведалі, што знаходзяцца ў Польшчы. Рэакцыя Беларусі – як сказаў Анджэй Садась – не адрозніваецца ад папярэдніх і ўяўляе сабой сумесь адмаўлення, абвінавачвання і адкрытых пагроз.

Анджэй Садась таксама распавёў прадстаўнікам краін Еўрасаюзу пра тое, што апошнімі днямі беларускія жаўнеры спрабавалі прапхнуць на польскую тэрыторыю каля 250 нелегальных мігрантаў і пагражалі адкрыць агонь па польскіх салдатах. Амбасадар сказаў, што Польшча ўспрымае гэта як спробу эскалацыі сітуацыі. Анджэй Садась таксама паведаміў, што беларускі рэжым не толькі каардынуе акцыю па дастаўцы мігрантаў да мяжы, але і дапамагае ім трапіць у Польшчу, знішчаючы інфраструктуру. Ён паведаміў, што польскія салдаты фатаграфавалі беларускіх памежнікаў, калі тыя трымалі нажніцы для разразання памежнай агароджы.

нг