Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Пад пагрозай стабільнасць цэлага ЕС

09.11.2021 08:54
«Гэтая гібрыдная атака рэжыму Лукашэнкі накіраваная на ўсіх нас. Мы не будзем палохацца і будзем абараняць мір у Еўропе з нашымі партнёрамі з НАТА і ЕС»
   -
Матэвуш Маравецкі на польска-беларускай мяжыфота: KPRM

Ушчыльненне польскай мяжы з'яўляецца нашым нацыянальным інтарэсам, і сёння стабільнасць і бяспека ўсяго ЕС знаходзяцца пад пагрозай, напісаў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Twitter. – Гэтая гібрыдная атака рэжыму Лукашэнкі накіраваная на ўсіх нас. Мы не будзем палохацца і будзем абараняць мір у Еўропе з нашымі партнёрамі з НАТА і ЕС, – дадаў ён.

На польска-беларускай мяжы каля Кузьніцы Беластоцкай качуе каля 4 тысяч мігрантаў, якіх у панядзелак беларускія службы сагналі ў лес каля Кузьніцы.

На працягу дня яны спрабавалі прарвацца праз калючы дрот, але іх дзеянням перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі, памежнай службы і вайскоўцы, якія ахоўваюць мяжу.

Салідарнасць з Польшчай і падтрымку нашых службаў выказалі палітыкі і прадстаўнікі ўлады, у т.л. краіны Балтыі, Чэхія, Славакія, ЗША і прадстаўнікі Еўрапейскага саюза.

Сёння ў 16.00 пачнецца дадатковае паседжанне Сейму. Дэпутаты заслухаюць інфармацыю ўрада аб сітуацыі на польска-беларускай мяжы і аб прынятых дзеяннях. Інфармацыю павінны прадставіць прэмʼер-міністр і міністры, адказныя за бяспеку. Запланаваныя таксама 10-хвілінныя заявы прадстаўнікоў дэпутацкіх клубаў.

ав