Беларуская Служба

Спецслужбы Польшчы ў бліжэйшы час чакаюць эскалацыі напружанасці на мяжы

09.11.2021 16:34
Прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю вельмі сур'ёзная.
     -
Мігранты з Блізкага Усходу на беларуска-польскай мяжыPAP/EPA/LEONID SCHEGLOV / HANDOUT

Станіслаў Жарын паведаміў TVP Info, што ў параўнанні з учорашнім днём ноч была адносна спакойнай, але, як сцвярджаюць службы, ні сёння, ні ў бліжэйшыя дні і тыдні на польска-беларускай мяжы не будзе спакойна:

-Мы чакаем, што эскалацыя напружанасці яшчэ перад намі. Атакі на польскую мяжу, на нашых функцыянераў, якія мы бачылі ўчора, напэўна будуць працягвацца. Мігранты, прыведзеныя беларускімі службамі пад нашу мяжу, разбілі вялікія лагеры. Мы чакаем, што многія дні, тыдні іх будуць выкарыстоўваць для дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы.

Пры ўмове, што гэта ацэнкі, прэс-сакратар паведаміў, што, паводле аналізаў службаў, на польскую мяжу было дастаўлена каля 3500 чалавек, падзеленыя на групы ў розных месцах.


Мінабароны Польшчы змясціла на Твітэры відэа, дзе бачна, як выглядае лагер мігрантаў блізу КПП Кузніца-Брузгі.


Станіслаў Жарын сказаў, што гэтыя людзі пастаянна знаходзяцца пад кантролем беларусаў. «Мы чакаем, што ў бліжэйшыя дні з Мінска будзе дастаўлена больш груп. Сітуацыя вельмі дынамічная», – падкрэсліў ён.

Прэс-сакратар дадаў, што і беларусы, і некаторыя мігранты накручваюць напружанасць. «Сёння мы чакаем мноства спробаў масавага або кропкавага пераходу на польскую мяжу. Мы таксама чакаем розных відаў тактыкі, каб расцягнуць гэтыя групы мігрантаў уздоўж нашай мяжы, каб аблегчыць яе перасячэнне», – сказаў Станіслаў Жарын.

ав

Прадстаўнік Курдыстана заяўляе аб дапамозе курдскім бежанцам на мяжы

09.11.2021 14:16
І Ірак, і Іракскі Курдыстан – гэта месцы, адкуль беларускія службы апошнім часам прыцягваюць на польскую мяжу найбольш мігрантаў.