Беларуская Служба

Варшава не выключае сцэнар поўнага закрыцця межаў з Беларуссю

10.11.2021 11:17
«У сцэнарах на перспектыву такі варыянт улічваецца».
   -
Міграцыйны крызіс на польска-беларуская мяжыEPA/LEONID SCHEGLOV/BELTA HANDOUT HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

У польскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што польскі ўрад можа цалкам закрыць межы з Беларуссю, што прывядзе да спынення гандлю і забароны перамяшчэння людзей.

Прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер пракаментаваў інфармацыю парталу Wirtualna Polska наступным чынам:

- У сцэнарах на перспектыву такі варыянт улічваецца. Цяпер мы выразна дасылаем па дыпламатычных і афіцыйных каналах такую інфармацыю беларускім уладам, што такая пагроза існуе, калі беларускія ўлады не спыняць гібрыдную вайну на мяжы. На жаль, зваротнай сувязі на гэты конт няма.

ав