Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр: Палітычны крызіс на мяжы з Беларуссю павінен дэстабілізаваць Еўропу

10.11.2021 14:20
Матэвуш Маравецкі сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, каб абмеркаваць магчымасць далейшага ўвядзення санкцый супраць Беларусі.
Шарль Мішэль і Матэвуш МаравецкіPAP/Marcin Obara

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка выклікаў палітычны крызіс на мяжы, які павінен быў дэстабілізаваць сітуацыю ў Еўропе. На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем кіраўнік урада назваў дзеянні беларускага рэжыму актам тэрарызму і помстай за падтрымку дэмакратычных пераменаў у гэтай краіне:

-Гэта праяў дзяржаўнага тэрарызму. Гэта таксама помста за тое, што мы падтрымлівалі дэмакратычныя перамены са жніўня мінулага году. Сёння мы абараняем усходнюю мяду Польшчы, абараняем усходнюю фланку НАТА. Мэта Аляксандра Лукашэнкі – дэстабілізацыя сітуацыі ў цэлай Еўропе.

Шарль Мішэль прыехаў у Варшаву, каб абмеркаваць магчымасць далейшага ўвядзення санкцый супраць Беларусі.

Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім бачна, як беларускія службы кіруюць рухам мігрантаў:


ав

Варшава не выключае сцэнар поўнага закрыцця межаў з Беларуссю

10.11.2021 11:17
«У сцэнарах на перспектыву такі варыянт улічваецца».