Беларуская Служба

Фестываль беларускага кіно Bulbamovie праходзіць у Варшаве

13.11.2021 15:32
Агулам у прагарае кінафестывалю 11 дакументальных ды ігравых фільмаў.
.
.Крыніца: Logo festiwalu Bulbamovie

У Варшаўскім кінатэатры Iluzjon і на партале Ninateka.pl з 12 па 14 лістапада пазаходзіць Беларускі кінафестываль Bulbamovie 2021. Фільмы непакорлівых беларускіх кінематаграфістаў прадстаўлены ў польскай сталіцы ўжо сёмы раз. Фестываль закліканы наблізіць польскай публіцы падзеі ў Беларусі, пазнаёміць з беларускімі творцамі. 

Сёлета Bulbamovie распачалося паказам дакументальнай стужкі «Беларусь.Пачатак» рэжысёра, які пад пагрозай рэпрэсій, працуе пад псеўданімам Фёдар Багамолаў. Таксама ў праграме фестывалю фільм «Калі кветкі не маўчаць» - пераможца конкурсу дакументальнага кіно 37-га Варшаўскага кінафестывалю рэжысёра Андрэя Куцілы.

Агулам у праграме кінафестывалю 11 дакументальных ды ігравых фільмаў.

эж