Беларуская Служба

Найбольшую групу сярод нелегальных мігрантаў складаюць грамадзяне Іраку

15.11.2021 14:29
Сёлета за нелегальнае перасячэнне мяжы Памежная служба затрымала 2,5 тыс. замежнікаў.
-     .
Прэс-сакратар польскай Памежнай службы Анна Міхальска.PAP/Paweł Supernak

Прэс-сакратар польскай Памежнай службы паведаміла, што сёлета былі затрыманыя амаль 2,5 тысячы іншаземцаў, якія спрабавалі незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу. За ўвесь мінулы год іх было 88. Анна Міхальска(Anna Michalska) падкрэсліла, што большасць затрыманых – грамадзяне Іраку:

- 1 400 чалавек – гэта грамадзяне Іраку. Таксама ў бягучым месяцы іракцы складаюць найбуйнейшую групу сярод затрыманых мігрантаў. Дугой па колькасці групай, калі гаворка ідзе за ўвесь год з’яўляюцца грамадзяне грамадзяне Афганістану – 433 асобы.

Зараз у цэнтрах для замежнікаў, якімі кіруе Памежная служба, знаходзіцца больш за 1 800 чалавек. За апошнія суткі супрацоўнікі памежнай службы зафіксавалі 118 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Пастановы аб выездзе з былі вынесеныя ў дачыненні да 39 замежнікаў.

IAR/аз