У Бюро нацыянальнай бяспекі прэзідэнт Польшчы сустракаецца з прэм'ер-міністрам і членамі ўрада, каб абмеркаваць сітуацыю на польска-беларускай мяжы. На сустрэчы, у тым ліку, удзельнічаюць кіраўнікі Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама прадстаўнікі спецыяльных службаў і ўзброеных сіл.
Віцэ-прэм'ер, старшыня кіроўнай партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі не спадзяваецца, што будзе эскалацыя канфлікту з-за сітуацыі на польска-беларускай мяжы да такой ступені, што гэта можа прывесці да вайны ў сэнсе ўзброенага канфлікту.
Памежная служба Польшчы зафіксавала ўчора 224 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Згодна з дзеючым заканадаўствам, афіцэры вынеслі пастановы аб выдаленні з тэрыторыі Польшчы ў дачыненні да 26 іншаземцаў.
Паводле звестак Памежнай службы, на адным з участкаў мяжы ў Дубічах-Цэркеўнах, група 100 мігрантаў марна спрабавала прарвацца праз памежную агароджу.
ПР/юл