Беларуская Служба

Польшча робіць захады па развіцці энергіі з аднаўляльных крыніц

16.11.2021 17:21
Пры гэтым польскія палітыкі заяўляюць, што Еўропа не можа ім навязваць занадта хуткі тэмп змен у энергетыцы.
Ілюстрацыйны здымакImage by jwvein from Pixabay/CC0

Віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі прызнаў, што клімат відавочна змяніўся, і што шматлікія навукоўцы мяркуюць, што гэта вынік чалавечай дзейнасці.

«Мы павінны нешта з гэтым рабіць», - сказаў старшыня партыі "Права і Справядлівасць". Пры гэтым палітык нагадаў, што Еўрасаюза мае абмежаваныя магчымасці ўплываць на гэта, бо на ЕС прыпадае 8-9% працэнтаў сусветных выкідаў, а на Польшча — менш за 1%.

Яраслаў Качыньскі таксама заўважыў, што Польшча апынулася ў найгоршай сітуацыі з усіх краін Еўрасаюзу. «Мы чакаем, што гэта будзе неяк улічвацца», — дадаў віцэ-прэм'ер.

Яраслаў Качыньскі пералічыў шэраг дзеянняў, якія Польшча робіць для атрымання энергіі з аднаўляльных крыніц. Ён распавёў пра запланаванае будаўніцтва ветракоў для вытворчасці энергіі ў польскай сферы на Балтыйскім моры і будаўніцтва газавых электрастанцый.

«Мы, вядома, таксама будзем будаваць ядзерную энергетыку — як буйную з вялікімі рэактарамі, так і — калі яна будзе толькі сертыфікаваная — таксама з маленькімі, так званымі SMR», — абвясціў старшыня "ПіС".

Кліматычны пакет ЕС "Fit For 55" накіраваны на адаптацыю кліматычнай і энергетычнай палітыкі ЕС для скарачэння выкідаў парніковых газаў як мінімум на 55% да 2030 года.

юл