На пачатку наступнага году ў Польшчы павінны быць прынятыя новыя планы па кіраванні рызыкай паводак. Сёння былі прадстаўлены падрабязнасці грамадскіх кансультацый па праекце «Спыніць паводку», у якіх прынялі ўдзел каля 2,5 тыс. удзельнікаў па ўсёй краіне. Дакумент, датычны стратэгіі ў адносінах паводкавых пагрозаў, прымаецца кожныя 6 гадоў.
Планы супрацьпаводкавых дзеянняў прадугледжваюць «вялікую інвестыцыйную дзейнасць», у тым ліку мадэрнізацыю і рэканструкцыю дамбаў, будаўніцтва польдарных сістэм і аптымізацыю рэчышчаў рэк.
Найбольшая колькасць такіх мерапрыемстваў неабходная на поўдні Польшчы з-за большай колькасці ападкаў і фармавання рэльефу. Адзін з папулярызатараў праекту «Спыніць паводку» Караль Вайціцкі заявіў, што частыя паводкі – гэта наступства кліматычных зменаў і праблема бетанавання гарадоў. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што моцныя дажджы здараюцца ўсё часцей, а з-за меншай колькасці зелені вада не ўсмоктваецца. «Гэтыя паводкі мы выклікаем па ўласным жаданні. Гэта трэба мяняць – сёння лепш думаць, як знізіць тэмпературу навакольнага асяроддзя, а не як яе павысіць, у тым ліку бетанаваннем нашай прасторы», – адзначыў Вайціцкі.
Падчас кансультацый па праекце абнаўлення планаў кіравання рызыкай было пададзена 800 заявак і заўваг – большасць з іх датычыла задач, запланаваных у басейне Віслы. У дакумент было ўключана больш за тысячу праектаў. Кошт іх рэалізацыі складае амаль 50 мільярдаў злотых.
IAR PR/нг