Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Сапраўдны заказчык Лукашэнкі – Крэмль

26.11.2021 15:58
Прэмʼеры Маравецкі і Джонсан  абмяркоўвалі агрэсіўныя дзеянні Масквы і Мінска.
Аўдыё

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі 26 лістапада ў Лондане сустрэўся з прэмʼер-міністрам Злучанага Каралеўства Барысам Джонсанам. Прэмʼер Маравецкі паведаміў, што яны абмяркоўвалі агрэсіўныя дзеянні Масквы і Мінска:

-З Барысам Джонсанам мы абмяркоўвалі розныя механізмы выхаду з міграцыйнага крызісу, адзін з якіх – санкцыі супраць Беларусі, а таксама, пры неабходнасці, супраць Расіі, каб не дайшло да эскалацыі гэтага канфлікту.

Матэвуш Маравецкі і Борыс Джонсан заявілі аб поўнай палітычнай падтрымцы Украіны, яе цэласнасці перад абліччам магчымай агрэсіі. Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў 25 лістапада, што пытанне аб тым, ці будзе поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну, застаецца адкрытым.

Кажучы пра выклікі на ўсходняй мяжы ЕЗ і Украіны, польскі прэмʼер заявіў, што «Усе гэтыя зʼявы маюць адзін агульны назоўнік – праца рэжыму Лукашэнкі і яго фундатара, яго сапраўднага заказчыка – Крамля».

Нагадаем, дзеля пераадолення гібрыднага нападу на Польшчу і ЕЗ з боку рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, польскі ўрад ажыццяўляе дыпламатычны наступ. Прэмʼер Польшчы правядзе перамовы з 10 кіраўнікамі еўрапейскіх краінаў і ўрадаў. Матэвуш Маравецкі напярэдадні сустрэўся з А. Меркель і Э. Макронам.

pap/iar/эж