Беларуская Служба

У Польшчы ў шпіталях знаходзяцца 20 тысяч 67 пацыентаў з COVID-19

28.11.2021 11:12
За апошнія суткі пазітыўны вынік тэсту на каранавірус атрымалі 20 576 чалавек.
Эпідэмія каранавірусаPAP/Jakub Kaczmarczyk

У Польшчы ў шпіталях знаходзяцца 20 тысяч 67 пацыентаў з COVID-19, у тым ліку 1 816 пацыентаў падключаны да апаратаў ШВЛ, паведаміла ў нядзелю Міністэрства аховы здароўя.

За апошнія суткі пазітыўны вынік тэсту на каранавірус атрымалі 20 576 чалавек.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што на каранціне знаходзіцца 684 тысяч 516 чалавек.

ав