Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць гадавіну паўстання супраць панавання Расійскай імперыі

29.11.2021 08:06
Яно пачалося ў ноч з 29 на 30 лістапада 1830 года.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Piotr Mecik / Forum

Палякі адзначаюць 191-ю гадавіну Лістападаўскага паўстання – аднаго з найбуйнейшых незалежніцкіх паўстанняў у гісторыі Польшчы. Яно пачалося ў ноч з 29 на 30 лістапада 1830 года.

Гэта было паўстанне за незалежнасць, мэтай якога было вызваленне Каралеўства Польскага з-пад улады Расіі. Гэта было таксама самае буйное паўстанне ў гісторыі польскіх вызваленчых змаганняў у 19-ым стагоддзі. Амаль 11 месяцаў прыкладна 150 тысяч чалавек змагаліся з магутнай ваеннай імперыяй Еўропы. Пасля шматлікіх пачатковых поспехаў паўстанне скончылася ваеннай паразай. Яго наступствам стала вялікая эміграцыя і абмежаванне аўтаноміі Каралеўства Польскага.

Падчас паўстання польскія і расійскія войскі вялі шмат баёў. У самым вялікім і крывавым з іх, пад Альшынкай Грахоўскай у лютым 1831 г., было забіта каля 7 тыс. польскіх і амаль 9,5 тыс. расійскіх салдат. Польскім войскам тады ўдалося на шмат тыдняў спыніць паход расійскай арміі на Варшаву.

нг