Беларуская Служба

Мінздароўя Польшчы пачало рассылаць СМС-паведамленні асобам, якія не прайшлі вакцынацыі

29.11.2021 12:09
 У шпіталях знаходзіцца 20 521 пацыент з Covid-19.
Prof. Włodzimierz Gut mówił o bolesnych konsekwencjach braku szczepień
Prof. Włodzimierz Gut mówił o bolesnych konsekwencjach braku szczepieńStefano Guidi/Shutterstock

За мінулыя суткі ў Польшчы было зарэгістравана 13 115 выпадкаў заражэння каранавірусам. 18 чалавек памерлі. У шпіталях знаходзіцца 20 521 пацыент з Covid-19. З учорашняга дня гэтая лічба павялічылася на 454 чалавекі. Да апаратаў ШВЛ падключана 1 820 пацыентаў.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы пачало сёння рассылаць СМС-паведамленні асобам, якія не прайшлі вакцынацыі, з заклікам зрабіць прышчэпку, паведаміў міністр Адам Нядзельскі.

Да гэтага часу міністэрства разаслала 15,5 мільёна тэкставых паведамленняў з інфармацыяй аб магчымасці запісацца на трэцюю дозу вакцыны праз 6 месяцаў пасля поўнай вакцынацыі і 5 мільёнаў паведамленняў людзям старэйшыя за 50 гадоў аб магчымасці прыёму чарговай дозы праз 5 месяцаў пасля поўнай вакцынацыі.

IAR PR/нг