Беларуская Служба

Прыкладна 20 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі дапамогу ў Польшчы

29.11.2021 14:43
У той жа час ніводнага прытулку ў Германіі не атрымалі актывісты беларускай апазіцыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча аказала дапамогу прыкладна 20 тысячам грамадзян Беларусі пасля выбараў жніўня 2020 года. Паводле дадзеных Памежнай службы, з 18 жніўня мінулага года большасць гэтых людзей звярнуліся па абарону ў Польшчу, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска. 13 тысяч беларускіх грамадзян заявілі, што шукаюць дапамогі на тэрыторыі Польшчы, а 7 тысяч чалавек уехалі ў краіну на падставе праграмы Poland Business Harbor, дзякуючы якой беларусы могуць весці бізнес у Польшчы.

Больш за 10 тысяч уцекачоў з Беларусі атрымалі польскую візу па гуманітарных меркаваннях і на яе падставе прыехалі ў краіну. Анна Міхальска дадала, што больш за дзве тысячы грамадзян Беларусі звярнуліся па міжнародную абарону на тэрыторыі Польшчы, каля 780 чалавек заявілі пра падачу такой заявы, а каля ста грамадзян Беларусі ўехалі ў краіну на падставе спецыяльнай згоды начальніка Памежнай службы.

Незалежныя беларускія інтэрнэт-СМІ адзначаюць, што сёлета ў Германіі атрымалі палітычны прытулак больш чым 2,5 тыс. грамадзян Іраку. На той момант ніводнага прытулку ў Германіі не атрымалі актывісты беларускай апазіцыі, якія змагаюцца за дэмакратыю ў сваёй краіне. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал газеты «Наша Ніва».

нг