Беларуская Служба

У Прэзідэнцкім палацы прафсаюзы і ўлады абмяркоўваюць павышэнне заробкаў настаўнікам

30.11.2021 11:12
Прафсаюз «Салідарнасьць» хоча прывязаць заробак настаўнікаў з сярэдняй зарплатай па краіны.
Belweder, rezydencja Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej
Belweder, rezydencja Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiejprezydent.pl

У Бельведэры праходзіць чарговая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і навукі з прафсаюзам супрацоўнікаў асветы «Салідарнасць», прысвечаная тэме заробкаў настаўнікаў. Перамовы праходзяць пад эгідай прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Сённяшняя сустрэча з'яўляецца працягам распачатых два тыдні таму ў Прэзідэнцкім палацы перамоваў, у якіх таксама прынялі ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда і прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. Прафсаюз «Салідарнасьць» хоча прывязаць заробак настаўнікаў з сярэдняй зарплатай па краіны.

Прэсавы сакратар Міністэрства адукацыі і навукі Анна Астроўская кажа, што гэта складана рэалізаваць, але пытанне яшчэ не вырашана: «гэта не проста пытанне Міністэрства адукацыі і навукі. Гэта звязана з выдаткамі дзяржавы, з бюджэтам, і мы павінны глядзець на гэтае пытанне шырэй», – казала пасля заканчэння леташняй нарады Ганна Астроўская.

На дадзены момант ведамства падтрымлівае прапановы, прадстаўленыя прафсаюзам у кастрычніку. Прапаноўваецца, сярод іншага, павышэнне з 1240 да 1412 злотых (прыкладна 300 еўра) і павелічэнне працягласці абавязковых дыдактычных заняткаў на 4 гадзіны ў тыдзень. Усе прафсаюзы гэтыя прапановы адкінулі.

iar/эж


Інфляцыя ў кастрычніку склала 6,8 працэнта

16.11.2021 10:31
Паводле эканамістаў, шмат сведчыць пра тое, што яшчэ ў лістападзе яна перавысіць 7%.