Беларуская Служба

У трэцім квартале ВУП Польшчы вырас на 5,3%

30.11.2021 15:08
«Прыватнае спажыванне падрасло на 4,7%, а інвестыцыі на 9,3%».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.manine99/Shutterstock

Польская эканоміка ў трэцім квартале 2021 года вырасла на 5,3% у гадавым вылічэнні. Так вынікае з дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы:


Галоўны эканаміст «Паштовага банка» Польшчы Моніка Куртэк падкрэслівае, што эканамічная сітуацыя ў ліпені, жніўні і верасні была добрай:

-Польская гаспадарка ў трэцім квартале была ў добрым стане. Тэмп роста – 5,3% – гэта добры паказнік. Вядома, што прыватнае спажыванне падрасло на 4,7%, а інвестыцыі на 9,3%. Асабліва цешыць паказнік росту інвестыцый, бо ён аказаўся значна вышэйшым за сярэднерынкавыя чаканні і вышэйшы за дадзеныя ў другім квартале.

Нагадаем, у другім квартале ВУП Польшчы вырас на 11,1 % у гадавым вылічэнні.

iar/эж

Інфляцыя ў кастрычніку склала 6,8 працэнта

16.11.2021 10:31
Паводле эканамістаў, шмат сведчыць пра тое, што яшчэ ў лістападзе яна перавысіць 7%.

Урад: Цэны на паліва знізяцца

30.11.2021 09:43
"Такія захады павінны прынесці зніжэнне цаны літра паліва мінімум на 23 гроша, а пазней і  на 30 грошаў".