Беларуская Служба

Найбольшая кантрабанда цыгарэт трапляе ў Польшчу з Беларусі

01.12.2021 14:13
З пачатку года самая вялікая частка кантрабанды знойдзеная на польска-беларускай (99,8 мільёна цыгарэт) і польска-літоўскай (64,9 мільёна) мяжы. 
,
Кантрабанда, схаваная ў слоікахфота: lubelskie.kas.gov.pl

Люблінскія памежнікі прадухілілі кантрабанду 4,4 мільёна цыгарэт у Карошчыне на мяжы з Беларуссю. Яны былі схаваныя сярод пустых слоікаў.

«У прычэпе транспартнага сродку, паміж легальным грузам, было схавана 4,4 мільёна цыгарэт без польскіх акцызных марак. Рынкавы кошт спыненай кантрабанды складае амаль 3,3 мільёна злотых», – адзначылі на мяжы.

Службы таксама прывялі дадзеныя аб сарваных спробах кантрабанды цыгарэт са студзеня па лістапад 2021 года на ўчастках усходняй мяжы. З пачатку года самая вялікая частка кантрабанды знойдзеная на польска-беларускай (99,8 мільёна цыгарэт) і польска-літоўскай (64,9 мільёна) мяжы. На польска-расійскай мяжы было амаль 13 мільёнаў, а найменш на мяжы з Украінай – амаль 6 мільёнаў цыгарэт.

ав

У Кузніцы затрыманы 28-гадовы беларус, які замест дошак вёз цыгарэты (ФОТА, ВІДЭА)

29.07.2021 13:04
За такую вялікую колькасць кантрабанды цыгарэт ён можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 10 гадоў.