У Польшчы лабараторныя даследаванні пацвердзілі заражэнне каранавірусам у 26 965 чалавек. 470 пацыентаў з COVID-19 памерлі – паведамілі ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў краіне дагэтуль не знойдзены варыянт амікрон у Польшчы. У гэтым напрамку аналізуецца шэсць пробаў крыві.
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі паінфармаваў, што ўрад усё сур'ёзней задумваецца пра ўвядзенне абавязку прышчэпкі для некаторых прафесійных катэгорый, як медыкі, настаўнікі і функцыянеры служб. Міністр дадаў, што абавязак не будзе ўведзены з дня на дзень.
ав