Беларуская Служба

Брытанскія жаўнеры падтрымліваюць Войска Польскае на польска-беларускай мяжы

09.12.2021 09:29
2 снежня прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў згоду на знаходжанне ў Польшчы жаўнераў Вялікабрытаніі і Эстоніі.
      - .
Брытанскія жаўнеры падтрымліваюць Войска Польскае на польска-беларускай мяжы.twitter.com/mblaszczak

«Першыя жаўнеры з Вялікабрытаніі падтрымліваюць Войска Польскае на польска-беларускай мяжы. Задача брытанскіх жаўнераў – рамантаваць часовую агароджу, а таксама забяспечваць праходнасць мясцовых дарог», – паведаміў у Твітары міністр абароны Марыюш Блашчак.

2 снежня прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў згоду на знаходжанне ў Польшчы жаўнераў Вялікабрытаніі і Эстоніі. «Яны павінны падтрымаць дзеянні польскага войска ў крызісе на ўсходняй мяжы ЕС і НАТА», – напісаў у сацсетках кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Солёх.

Бюро нацыянальнай бяспекі паведаміла, што з 2 снежня па 30 красавіка брытанскі (да 155 жаўнераў) і эстонскі (да 150 жаўнераў) кампаненты будуць выконваць задачы, звязаныя з інжынерным і разведвальным забеспячэннем аперацый узброеных сіл Польшчы ў памежнай зоне».

У адпаведнасці з палажэннямі Закона 1999 года аб правілах знаходжання замежных войскаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і правілах іх перамяшчэння па гэтай тэрыторыі згоду на такое знаходжанне выдае прэзідэнт па патрабаванні кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны і пасля ранейшай згоды на прэм’ера на такое патрабаванне.

IAR/аз

Урад Чэхіі плануе адправіць жаўнераў на польска-беларускую мяжу

08.12.2021 11:29
Чэшскія жаўнеры будуць дапамагаць польскім калегам ахоўваць мяжу ЕС.