Міністр замежных спраў Збігнеў Рау абвясціў, што Польшча будзе пастаянна патрабаваць закрыцця газаправода Nord Stream 2. Пасля сустрэчы ў Варшаве з кіраўніком нямецкай дыпламатыі Анналенай Бербак міністр Рау паведаміў, што папярэднія ўрады Германіі пачалі супрацоўніцтва з Расіяй па будаўніцтве газаправодаў Nord Stream 1 і Nord Stream 2 у Еўропе. Паводле кіраўніка польскай дыпламатыі, згаданая палітыка прычынілася да росту пагрозы для міру ў Еўропе.
Ён таксама нагадаў, што з 2004 года Польшча паслядоўна ўказвае на шкоднасць праекта Nord Stream для польска-нямецкіх адносін, для хаўрусніцкіх адносін у Еўропе і для бяспекі Украіны. Збігнеў Рау падкрэсліў, што Польшча будзе імкнуцца да закрыцця Nord Stream 2:
- Польшча не спыняе патрабаваць закрыцця гэтага шкоднага для Еўропы праекта. Па гэтай справе нашая палітыка застаецца нязменнай.
Міністр Рау дадаў, што з Анналенай Бербак таксама размаўляў аб крызісе на польска-беларускай мяжы і сітуацыі вакол Украіны. Ён падкрэсліў, што Польшча гатовая аднавіць стратэгічны дыялог з Германіяй.
IAR/аз