Беларуская Служба

Учора 41 чалавек спрабаваў перайсці польска-беларускую мяжу

11.12.2021 09:26
Пра гэта паведаміла Памежная ахова, вынесена 10 пастаноў аб выдаленні з тэрыторыю Польшчы.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Wojtek Jargiło

На ўчастку мяжы непадалёк Чарэмхі група 28 замежнікаў спрабавала прарвацца праз мяжу.

У гэтым месяцы Памежная ахова зафіксавала больш за 600 спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. З пачатку года такіх спроб было больш за 38 з паловай тысяч. За гэты час памежнікі затрымалі 2681 нерэгулярнага мігранта.

У лістападзе іх было 8,9 тысячы спроб незаконнага перасячэння мяжы, у кастрычніку 17,5 тысяч, верасні 7,7 тысяч, у жніўні 3,5 тысячы.

З 1 снежня па 1 сакавіка забаронена знаходзіцца на мяжы з Беларуссю. Гэтае правіла закранае 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Люблінскага ваяводства.

ПР/юл