Беларуская Служба

Музей гісторыі Польшчы прэзентуе дакументальны фільм «13 снежня. Інтэрнаваная моладзь»

11.12.2021 09:32
Фільм можна паглядзець на YouTube-канале музея. Дакумент падрыхтаваны да 40-годдзя абвяшчэння ваеннага становішча ў Польшчы.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Стваральнік і аўтар сцэнарыя Марэк Стрэмецкі з Музея гісторыі Польшчы тлумачыць, што героямі фільма былі вельмі маладыя людзі, нават непаўналетнія на момант увядзення ваеннага становішча, напрыклад, Анджэй Шнайдэр - самы малады інтэрнаваны падчас ваеннага становішча.

Камуністы арыштавалі хлопца, калі ён быў у школе. Акрамя яго, у фільме загралі таксама Агнешка Рамашэўская, Ян Рокіта, Кшыштаф Стасеўскі, Яцэк Чарнецкі — усе яны ўспамінаюць свае перажыванні з перыяду інтэрнавання ды ўсяго ваеннага становішча.

Героі фільма распавядаюць пра свае дзеянні падчас так званага «карнавалу Салідарнасці», падрабязна ўспамінаюць момант затрымання, страх першых дзён і гадзін інтэрнавання, рэакцыю сем'яў. Яны таксама распавядаюць пра ўплыў ваеннага становішча на іх жыццё і пра тое, як яны думаюць пра гэты вопыт сёння - праз сорак гадоў.

Падчас ваеннага становішча камуністычныя службы інтэрнавалі ў Польшчы каля 10 тысяч актывістаў апазіцыі. Тысячы людзей былі рэпрэсіраваныя і звольненыя за ўдзел у акцыях пратэсту, падтрымку «Салідарнасці» або прыналежнасць да прафсаюза.

Ваеннае становішча было ўведзенае ў ноч з 12 на 13 снежня 1981 года. Мэтай было падаўленне дэмакратычных працэсаў, якія пачаліся ў жніўні 1980 года разам са стварэннем «Салідарнасці».