Беларуская Служба

Прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 10,2%

14.12.2021 16:14
У кастрычніку Літва прадэманстравала самы хуткі рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вылічэнні сярод 27 краінаў Еўрапейскага Звязу – 22,7%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.manine99/Shutterstock

Прамысловая вытворчасць Польшчы вырасла на 10,2% ў кастрычніку ў параўнанні з тым жа месяцам годам раней, паведамляе Еўрастат у аўторак, 14 снежня.

Па меры таго як еўрапейскія эканомікі выходзяць з крызісу, выкліканага эпідэмія каранавірусам, у кастрычніку Літва прадэманстравала самы хуткі рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вылічэнні сярод 27 краінаў Еўрапейскага Звязу – 22,7%, за ёй ідзе Грэцыя з 17,2% гадавога росту, вынікае з дадзеных агенцтва Еўрастат.

Сярод дзяржаў-членаў ЕЗ, па якіх меліся дадзеныя, Румынія паведаміла аб самым рэзкім зніжэнні прамысловай вытворчасці ў кастрычніку ў гадавым вылічэнні на 6,6%, у той час як Партугалія зафіксавала падзенне на 6,5%.

Прамысловая вытворчасць у ЕЗ у цэлым вырасла на 3,6 % у кастрычніку ў гадавым вылічэнні, у той час як у еўразоне зафіксаваны рост на ўзроўні 3,3%.

pap/эж