Беларуская Служба

У Польшчы быў пацверджаны першы выпадак заражэння амікронам

16.12.2021 14:29
Гаворка ідзе пра 30-гадовую грамадзянку Лесота, якая ўдзельнічала ў лічбавым саміце ААН у Катавіцах.
C
Cілезскі ваявода Яраслаў ВячорэкPAP/Andrzej Grygiel

У Польшчы быў пацверджаны першы выпадак заражэння амікрон-штамам каранавіруса. Гаворка ідзе пра 30-гадовую грамадзянку Лесота, якая ўдзельнічала ў лічбавым саміце ААН у Катавіцах. «Працэдура была такая, што ўсе ўдзельнікі саміту прайшлі тэсты ў канцы мерапрыемства», – сказаў сілезскі ваявода Яраслаў Вячорэк(Jarosław Wieczore):

- Аказалася, што некалькі ўдзельнікаў мелі станоўчы вынік тэсту. Яны былі змешчаныя ў ізаляцыю ў гарадку Мышкаў. У тамтэйшай санітарна-эпідэмічнай станцыі праверылі таксама атрыманыя пробы на наяўнасць розных мутацый каранавіруса. На іх падставе сёння мы можам пацвердзіць, першы выпадак амікрона ў Польшчы і Сілезскім ваяводстве.

Ваявода дадаў, што заражаная жанчына адчувае сябе добра. У яе практычна адсутнічаюць сімптомаў COVID-19.
Раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што заражаная амікронам жанчына мела прамы кантакт толькі з двума прышчэпленымі асобамі са сваёй краіны. Падчас знаходжання на саміце яна ўвесь час выкарыстоўвала сродкі індывідуальнай абароны, а ежу ў гатэлі заказвала па тэлефоне ў свой нумар.

IAR / аз

За апошнія суткі ад кавіду памерла рэкордная колькасць хворых

15.12.2021 12:01
Памерлі 669 чалавек.