Урад прагназуе, што даходы дзяржавы складуць 481 млрд злотых (больш за 104 млрд еўра), а выдаткі – 512 млрд злотых (больш за 110 млрд еўра). Максімальны дэфіцыт павінен скласці 30,9 млрд злотых (больш за 6,5 млрд еўраў). Эканамічны рост у наступным годзе, па прагнозах урада Польшчы, павінен скласці 4,6%, а дзяржаўны доўг – 56,6% ВУП краіны.
Апазіцыя мела намер адхіліць праект бюджэту, спасылаючыся на тое, што прадстаўленыя там прапановы нерэальныя, у прыватнасці, узровень прагназуемай інфляцыі. Гэтыя абвінавачванні адхіліў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Паводле яго слоў, урад Абʼяднаных правых сіл, зробіць усё, каб абараніць палякаў ад высокай інфляцыі. З гэтай мэтай быў распрацаваны так званы Антыінфляцыйных шчыт.
Кіраўнік урада паведаміў, што звярнуўся ў Еўрапейскую камісію з просьбай аб зніжэнні ПДВ з 5% да 0% на ўсе прадукты харчавання.
Адметна, што ніжняя палата польскага парламенту, Сейм, зацвердзіў дзяржаўны бюджэт на 2022 год мінімальнай перавагай галасоў: за прагаласавалі 230 дэпутатаў, супраць 222, ніхто не ўстрымаўся.
Цяпер бюджэт будзе накіраваны на зацвярджэнне ў вышэйшую палату парламента, Сенат, дзе дамінуе апазіцыя.
iar/эж