Беларуская Служба

Больш за 5 млн палякаў ужо прынялі трэцюю дозу прышчэпкі супраць каранавіруса

17.12.2021 17:06
З 16 снежня ў Польшчы можна зрабіць прышчэпку супраць COVID-19 таксама малым дзецям ва ўзросце 5-11 гадоў.
ІлюстрацыяКрыніца: Shutterstock.com/Volodymyr Maksymchuk

Больш за 5,3 млн жыхароў Польшчы прынялі трэцюю дозу прышчэпкі супраць каранавіруса, паведаміў урад у пятніцу, 17 снежня. Цалкам курс вакцынацыі прайшлі ўжо больш 20,8 млн палякаў. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Moderna, AstraZeneca, й Pfizer / BioNTech і адразовай вакцынай Johnson & Johnson.

З 16 снежня ў Польшчы можна зрабіць прышчэпку супраць COVID-19 таксама малым дзецям ва ўзросце 5-11 гадоў. Паводле дадзеных Міністрэсртва аховы задроўя, на прышчэпкі было запісалана ўжо больш за 150 тысяч малых.

За апошнія суткі ў Польшчы было выяўлена 20 027 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 566 чалавек.

iar/эж

За апошнія суткі ад кавіду памерла рэкордная колькасць хворых

15.12.2021 12:01
Памерлі 669 чалавек.

У Польшчы быў пацверджаны першы выпадак заражэння амікронам

16.12.2021 14:29
Гаворка ідзе пра 30-гадовую грамадзянку Лесота, якая ўдзельнічала ў лічбавым саміце ААН у Катавіцах.