Беларуская Служба

76 чалавек спрабавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу

19.12.2021 12:04
Польскія сілавікі затрымалі нелегалаў, якія спрабавалі сілай прарвацца праз мяжу.
SG informuje o nowych działaniach białoruskich służb na granicy
SG informuje o nowych działaniach białoruskich służb na granicyKancelaria Premiera

Учора 76 чалавек спрабавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу, паведамляе Памежная служба. У ваколіцах  Чарэмхі польскія сілавікі затрымалі 20 мігрантаў, якія спрабавалі сілай прарвацца праз мяжу – паведаміла прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска.

- Групы ў двух месцах перарэзалі калючы дрот і сілаю прарваліся праз мяжу, кідаючы камяні ў польскіх памежнікаў. Пры гэтым беларускія сілавікі асляплялі польскіх памежнікаў лазерам. Гэтыя 20 чалавек прайшлі на тэрыторыю Польшчы, але ў некалькіх дзясятках метраў ад мяжы іх затрымалі і адправілі назад на лінію мяжы. Падчас гэтага здарэння ніхто не пацярпеў.

Агулам з пачатку года польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці больш за 39 тысяч чалавек.

IAR PR/нг